Пошук

Францішак у тэлепраграмме Che Tempo Che Fa Францішак у тэлепраграмме Che Tempo Che Fa   (ANSA)

Францішак стане госцем ток-шоу на італьянскім тэлеканале

У бліжэйшую нядзелю, 14 студзеня 2024 года, Францішак будзе госцем праграмы Che Tempo Che Fa італьянскага тэлеканала Nove.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце тэлепраграмы. Журналіст Фабіа Фацыа, яе шматгадовы вядучы, ужо браў інтэрв’ю ў Папы два гады таму, калі Che Tempo Che Fa выходзіла на грамадскім тэлебачанні RAI 3. Тады яна дасягнула рэкорднай колькасці праглядаў – каля 25 працэнтаў. Гэта было першае выступленне Пантыфіка ў тэлевізійным ток-шоу.

Падчас той размовы абмяркоўваўся шырокі спектр тэм: мір у свеце, сітуацыя мігрантаў, стан навакольнага асяроддзя, адносіны паміж бацькамі і дзецьмі, будучыня Касцёла, а таксама сексуальныя злоўжыванні і карупцыя ў касцёльных структурах.
 

10 студзеня 2024, 10:47