Пошук

Наступствы землятрусу ў Японіі Наступствы землятрусу ў Японіі 

Францішак моліцца за ахвяр землятрусу ў Японіі

Папа выказаў свае спачуванні ў сувязі з моцным землятрусам у Японіі, у выніку якога загінулі па меншай меры 48 чалавек.

Марыя Валодзіна – Vatican News

"Яго Святасць Папа Францішак глыбока засмучаны весткай пра гібель людзей і шкоду, нанесеную землятрусам у прэфектуры Ісікава", - гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна.

Пантыфік запэўніў усіх пацярпелых ад гэтай катастрофы ў сваёй сардэчнай салідарнасці, духоўнай блізкасці і малітвах, асабліва за ахвяр землятрусу, за тых, хто страціў блізкіх, і за выратаванне зніклых без вестак.

Францішак заахвоціў грамадзянскія ўлады і супрацоўнікаў ратавальных службаў аказаць дапамогу ахвярам гэтай трагедыі і ахвотна заклікаў для іх Божае благаслаўленне суцяшэння і сілы.

Моцны землятрус магнітудай 7,6 адбыўся ў цэнтральнай частцы Японіі ў панядзелак, 1 студзеня 2023 года. Загінула па меншай меры 48 чалавек. Стыхійнае бедства выклікала разбурэнні, пажары, а таксама рызыку цунамі на ўзбярэжжы Японскага мора. У тысячах дамоў адсутнічае электрычнасць, парушаныя транспартныя сувязі з рэгіёнам.

02 студзеня 2024, 14:57