Францішак наведае італьянскі горад Трыест
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Пантыфік звернецца да ўдзельнікаў форума з пасланнем, а таксама ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы, - абвясціў арцыбіскуп Джузэпэ Батуры, Генеральны сакратар Канферэнцыі Біскупаў Італіі.
Сацыяльны тыдзень католікаў у Італіі будзе праходзіць з 3 па 7 ліпеня 2024 года. У ім будуць браць удзел каля 1500 дэлегатаў ад розных дыяцэзій Італіі, а таксама каталіцкіх грамадскіх і дабрачынных арганізацый і аб’яднанняў. Форум будзе прысвечаны ўдзелу ў дэмакратычным жыцці краіны. Нагодай для абрання тэмы стала 75-годдзе Канстытуцыі Італьянскай Рэспублікі. Удзельнікі сустрэчы будуць абмяркоўваць пытанні, звязаныя з удзелам у жыцці грамадства, мірам, працай, правамі чалавека, міграцыяй, інтэгральнай экалогіяй і эканомікай.