Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Францішак павіншаваў Усходнія Цэрквы з Раством Хрыстовым

Папа скіраваў віншаванні з Божым Нараджэннем вызнаўцам хрысціянскіх канфесій, які карыстаюцца юліянскім календаром, і заклікаў да прымірэння і міру ў розных частках свету.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Сёння царкоўныя ўсходнія супольнасці, якія карыстаюцца юліянскім календаром, святкуюць святое Божае Нараджэнне. У духу радаснага братэрства, жадаю, каб нараджэнне Пана Езуса, напоўніла святлом, любоў і мірам”, - сказаў Пантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якую правёў 7 студзеня 2024 года ў Ватыкане.

Францішак заклікаў далучыцца да яго малітвы аб безумоўным вызваленні ўсіх людзей, якія былі выкрадзены ў Калумбіі. “Гэты жэст, які з’яўляецца абавязкам перад Богам, паспрыяе таксама атмасферы прымірэння і супакою ў краіне”, - запэўніў Папа.

Святы Айцец таксама выказаў сваю блізкасць насельніцтву Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, якое пацярпела аб паводкі. Ён таксама заклікаў “працягваць маліцца за мір ва Украіне, у Палесціне, у Ізраілі і ва ўсім свеце”.

07 студзеня 2024, 12:33