Пошук

Аўдыенцыя для Марціна Скарсэзэ Аўдыенцыя для Марціна Скарсэзэ  (Vatican Media)

Францішак сустрэўся з рэжысёрам Марцінам Скарсэзэ

Перад агульнай аўдыенцыяй, якая прайшла ў Ватыкане 31 студзеня 2024 года, Папа сустрэўся з вядомым амерыканскім рэжысёрам, сцэнарыстамі, кінапрадзюсерам і акцёрам Марцінам Скарсэзэ.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Працягваецца дыялог паміж Марцінам Скарсэзэ і Папам Францішкам. Два геніяльныя і дасведчаныя чалавека, для якіх постаць Езуса мае надзвычайную прывабнасць і каштоўнасць”, - пракаментаваў сустрэчу ксёндз Антоніа Спадара, падсакратар Дыкастэрыі па справах культуры і адукацыі.

81-гадовы Скарсэзэ не першы раз наведвае Ватыкан і сустракаецца з Папам. У 2023 годзе ён браў удзел у канферэнцыі на тэму Глабальная эстэтыка каталіцкага ўяўлення, арганізаванай у Рыме італьянскім езуіцкім часопісам La Civiltà Cattolica і амерыканскім Джорджтаўнскім універсітетам. Францішак звяртаўся да яе ўдзельнікаў з прамовай, у якой падкрэсліваў, што Касцёл мае патрэбу ў геніяльнасці дзеячаў культуры і мастацтва.

У цяперашні час Скрасэзэ працуе над новым фільмам, сцэнар якога натхнёны кнігай японскага пісьменніка Сюсаку Энда Жыццё Езуса. Рэжысёр ужо звяртаўся да творчасці гэтага  аўтара: паводле яго кнігі Маўчанне, у 2016 годзе ён выпусціў аднайменны фільм.
 

31 студзеня 2024, 13:33