Пошук

Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (Vatican Media)

Францішак: вайна – гэта вар'яцтва і параза

Не забываць пра народы, якія сталі ахвярамі канфліктаў у Палесціне, Ізраілі, Украіне, а таксама пра народ рахінджа, заклікаў Папа напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 3 студзеня 2024 года ў Зале Паўла VI у Ватыкане.

Марыя Валодзіна - Vatican News

"Давайце не будзем забываць пра народы, якія знаходзяцца ў стане вайны. Вайна – гэта вар'яцтва. Вайна – гэта параза, заўсёды параза", - сказаў Святы Айцец.

Пантыфік заклікаў, у прыватнасці, маліцца за мір на Блізкім Усходзе і ў Еўропе. “Молімся за людзей, якія жывуць у Палесціне, Ізраілі, Украіне і многіх іншых месцах, дзе ідзе вайна. І давайце не будзем забываць пра нашых братоў рахінджа, якія падвяргаюцца пераследу”, - сказаў Пантыфік.

Вітаючы пілігрымаў з Польшчы, Францішак заклікаў маліцца Богу, каб "дараваў нам сэрца, адчувальнае да патрэбаў бедных, бежанцаў і ахвяр вайны".

Звяртаючыся да англамоўных пілігрымаў, Папа маліўся за ахвяр землятрусу ў японскай прэфектуры Ісікава, а таксама за загінулых пры сутыкненні самалётаў у аэрапорце Токіа.

03 студзеня 2024, 11:20