Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: няхай крык болю ахвяр вайны кране сэрцы кіраўнікоў дзяржаў

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 31 студзеня 2024 года, Папа пажадаў, каб крык болю ахвяр войнаў на Блізкім Усходзе і ва Украіне крануў сэрцы кіраўнікоў дзяржаў і заахвоціў іх да рэалізацыі мірных праектаў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Францішак спаслаўся на Нацыянальны дзень памяці грамадзянскіх ахвяр вайны, які адзначаецца 1 лютага ў Італіі, звяртаючы ўвага таксама на трагічную сітуацыю мірнага насельніцтва ў рэгіёнах, ахопленых буйнымі ўзброенымі канфліктамі.

“Малітоўна ўшаноўваючы памяць загінулых у дзвюх сусветных войнах, успомнім і аб многіх – занадта многіх – мірных, безабаронных ахвярах войнаў, якія, на жаль, і сёння акрапляюць нашу планету крывёй, як гэта адбываецца на Блізкім Усходзе і ва Украіне. Няхай крык іх болю кране сэрцы кіраўнікоў дзяржаў і заахвоціць іх да рэалізацыі мірных праектаў”, - пажадаў Святы Айцец.

Пантыфік з горыччу дадаў, што, “чытаючы гісторыі пра вайну ў нашыя дні, мы бачым шмат жорсткасці”. “Давайце будзем прасіць аб міры Пана, які заўсёды лагодны, не жорсткі”, - заахвоціў вернікаў Папа.
 

31 студзеня 2024, 11:33