Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Папа: логіка нянавісці і гвалту не можа быць апраўдана ніколі

Давайце не будзем стамляцца маліцца за мір, каб спыніліся канфлікты, каб сціхла зброя і каб змучаныя народы атрымалі дапамогу, - заклікаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 24 студзеня 2023 года ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“У бліжэйшую суботу, 27 студзеня, будзе адзначацца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Няхай памяць і асуджэнне гэтага жудаснага знішчэння мільёнаў яўрэяў і людзей іншых веравызнанняў, якое адбылося ў першай палове і мінулага стагоддзя, дапаможа ўсім нам не забываць, што логіка нянавісці і гвалту ніколі не можа быць апраўдана, бо адмаўляе нашу чалавечнасць”, - сказаў Папа.

Святы Айцец падкрэсліў, што адмаўленнем чалавечнасці з’яўляецца таксама вайна. “Давайце не будзем стамляцца маліцца за мір, каб спыніліся канфлікты, каб сціхла зброя і каб змучаныя народы атрымалі дапамогу. Я думаю пра Блізкі Усход, пра Палесціну і Ізраіль, думаю пра трывожныя навіны, якія прыходзяць са шматпакутнай Украіны, асабліва пра бамбардзіроўкі, якія наносяцца па месцах прысутнасці грамадзянскіх асоб, сеючы смерць, разбурэнні і пакуты. Малюся за ахвяр і іх блізкіх і заклікаю ўсіх, асабліва тых, хто надзелены палітычнай адказнасцю, захоўваць чалавечае жыццё, паклаўшы канец войнам. Не будзем забываць: вайна – гэта параза, заўсёды”, - сказаў Пантыфік, нагадваючы, што ад войнаў “выігрываюць” выключна вытворцы зброі.
 

24 студзеня 2024, 10:54