Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты

Пантыфік: у Святой Зямлі склалася вельмі сур'ёзная сітуацыя

Нястомна маліцца аб спыненні канфлікту паміж Ізраілем і Палесцінай заклікаў Папа прадстаўнікоў Францішканскага інстытута біблейскіх даследванняў (Studium Biblicum Franciscanum), якіх прыняў 15 студзеня 2024 года на аўдыенцыі ў Ватыкане.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Інстытут быў створаны ў Іерусаліме 7 студзеня 1924 года з мэтай правядзення біблійных даследаванняў і археалагічнай дзейнасці. Сёлета ён адзначае сваю 100-ю гадавіну. Сустрэча дала Пантыфіку магчымасць нагадаць пра прысутнасць францішканскага ордэна у Святой Зямлі.

Асаблівасць Францішканскага інстытута біблейскіх даследванняў, з яго бібліятэкай і музеем, заключаецца ў тым, што ён дазваляе сумяшчаць вывучэнне Святога Пісання з археалагічнымі даследаваннямі і раскопкамі, якія праводзяцца ў святых месцах.

Папа заклікаў навукоўцаў і студэнтаў прытрымлівацца падыходу святога Францішка, які казаў, што вывучэнне Слова Божага – гэта не пытанне эрудыцыі, а досвед і веды, якія дапамагаюць людзям жыць згодна з Евангеллем і станавіцца добрымі.

“З нагоды вашага стагоддзя я заклікаю вас не выпускаць з-пад увагі такі падыход да Пісання. Няхай дбайнае і навуковае вывучэнне біблейскіх крыніц, узбагачанае сучаснымі методыкамі і сумежнымі дысцыплінамі, заўсёды будзе для вас звязана з жыццём святога народа Божага і накіравана на пастырскае служэнне яму”, - пажадаў Пантыфік.

Па словах Францішка, цяперашняя сітуацыя ў Святой Зямлі “вельмі сур'ёзная ва ўсіх адносінах”. “Мы павінны маліцца і нястомна дзейнічаць, каб гэтая трагедыя спынілася” – сказаў Папа, заахвочваючы гасцей яшчэ больш паглыбіцца ў даследаванне каранёў хрысціянскай веры.

15 студзеня 2024, 12:30
Prev
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Next
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728