Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа запрасіў іерархаў Рымскай курыі перажыць рэкалекцыі самастойна

Велікапосныя духоўныя практыкаванні ў Ватыкане пройдуць з 18 па 23 лютага 2024 года. Папа ізноў запрасіў іерархаў Рымскай курыі перажыць іх у індывідуальных фармаце.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Святы Айцец запрашае кардыналаў, якія пражываюць у Рыме, кіраўнікоў дыкастэрый і ўстаноў Рымскай курыі, перажыць перыяд духоўных практыкаванняў самастойна, перапыніўшы працоўную дзейнасць і засяродзіўшыся на малітве з нядзелі 18 лютага да пятніцы 23 лютага 2024 года, - гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

У гэтыя дні не будзе публічных мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца, у тым ліку агульнай аўдыенцыі ў сераду 21 лютага.

Звычай правядзення велікапосных рэкалекцыі ў індывідуальным парадку з’явіўся ў Ватыкане ў гады пандэміі. Дагэтуль Францішак і кіраўніцтва дыкастэрый Рымскай курыі на час духоўных практыкаванняў выязджалі разам на мясцовасць Арыча, недалёка ад Рыма.

Вялікі пост у 2024 годзе распачнецца ў Касцёле 14 лютага, а Вялікдзень будзе адзначацца 31 сакавіка.
 

16 студзеня 2024, 13:10