Папа прыняў Прэзідэнта Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Затым палітык сустрэўся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Падчас сардэчных перамоў у Дзяржсакратарыяце былі падкрэслены добрыя адносіны, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікай, і важная роля Каталіцкі Касцёл у спрыянні дабру ўсяго насельніцтва.
Бакі згадвалі пра візіт у гэту краіну Святога Айца ў 2015 годзе, які паспрыяў жэстам разрадкі паміж рэлігійнымі канфесіямі. Затым яны засяродзіліся на некаторых аспектах сацыяльнай, палітычнай і гуманітарнай сітуацыі, спадзеючыся на больш актыўнае супрацоўніцтва на міжнародным узроўні дзеля агульнага дабра народа. У ходзе размоў таксама адбыўся абмен думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.