Пошук

Прэзідэнт Усходняга Тымора наведаў Ватыкан

22 студзеня 2024 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Усходні Тымор Жазэ Рамуша-Орта.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пасля візіту да Пантыфіка палітык сустрэўся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

У ходзе шчырых перамоў у Дзяржсакратарыяце былі падкрэслены добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Усходнім Тыморам і ўклад Каталіцкага Касцёла ў штодзённае жыццё краіны, адзначаючы добрыя адносіны з уладамі. Бакі засяродзіліся на некаторых аспектах эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі краіны і на праблемах, якія кліматычныя змены выклікаюць у рэгіёне.

Падчас размовы адбыўся абмен поглядамі на міжнароднае і рэгіянальнае становішча з увагай на краін Паўднёва-Усходняй Азіі, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
 

22 студзеня 2024, 12:35