Пошук

Ратавальнікі на месцы разбурэнняў у Эрбіле Ратавальнікі на месцы разбурэнняў у Эрбіле 

Святы Айцец: маліцца за народы Блізкага Усходу і Украіну

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 17 студзеня 2024 года ў Ватыкане, Папа заклікаў вернікаў памятаць у малітве пра народы, якія пакутуюць ад вайны.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Францішак выказаў сваю духоўную блізкасць грамадзянскаму насельніцтву Эрбіля, сталіцы аўтаномнага рэгіёна іракскага Курдыстана, якое пацярпела ад ракетнага абстрэлу. “Добрыя адносіны паміж суседзямі не могуць будавацца на такіх дзеяннях, але праз дыялог і супрацоўніцтва. Я заклікаю ўсіх пазбягаць усякіх крокаў, якія ўмацоўваюць напружанасць на Блізкім Усходзе, і іншых ваенных сцэнараў”, - сказаў ён.

Затым Пантыфік скіраваў свае думкі да Украіны і Святой Зямлі. “Давайце не будзем забываць пра краіны, якія знаходзяцца ў стане вайны – пра Украіну, Палесціну, Ізраіль, пра змучаных жыхароў сектара Газа. Памолімся за шматлікіх ахвяр вайны. Вайна заўсёды нясе разбурэнні: яна сее не любоў, а нянавісць. Вайна – гэта сапраўдная параза чалавецтва. Давайце памолімся за людзей, якія пакутуюць ад вайны”, - сказаў Папа.

17 студзеня 2024, 11:17