Пошук

Наступствы апоўзня ў Калумбіі Наступствы апоўзня ў Калумбіі  (AFP or licensors)

Святы Айцец спачувае ахвярам стыхіі ў Калумбіі

Францішак глыбока засмучаны весткай аб стыхійным бедстве, якое абрынулася на рэгіён Чако ў Калумбіі і прывяло да шматлікіх ахвяр.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У тэлеграме на імя мансеньёра Альварэса Гомеса, апостальскага адміністратара Кібдо, гаворыцца: “Святы Айцец глыбока засмучаны весткай аб стыхійным бедстве, якое абрынулася на рэгіён Чако і прывяло да шматлікіх ахвяр і матэрыяльнай шкоды”.

Папа даслаў свае гарачыя спачуванні і пажадаў вечнага супакою загінуўшым. “Ён таксама моліць Пана дараваць суцяшэнне тым, хто застаўся ў жывых, і тым, хто пакутуе ў гэтыя хвіліны гора і няўпэўненасці, а таксама з удзячнасцю падтрымлівае ўсіх тых, хто займаецца пошукам зніклых без вестак”, - гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна.

13 студзеня 2024 года ў выніку апоўзня, які накрыў ажыўленую шашу ў горнай мясцовасці на захадзе Калумбіі, загінула каля 33 чалавек. Улады краіны вядуць пошук зніклых без вестак.

“Давайце не забываць маліцца аб ахвярах апоўзня ў Калумбіі”, - заклікаў Францішак вернікаў, якія сабраліся 14 студзеня 2024 года на малітву Анёл Панскі на плошчы святога Пятра ў Рыме.

15 студзеня 2024, 11:48