Святы Айцец заклікае маліцца за невылечна хворых людзей
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Калі кажуць пра смяротныя хваробы, часта блытаюць два паняцці: немагчыма вылечыць і немагчыма дапамагчы. Але гэта два розныя паняцці. Нават калі шанцы на выздараўленне мінімальныя, усе хворыя маюць права на медыцынскае, псіхалагічнае, духоўнае і чалавечае суправаджэнне. Часам яны не могуць размаўляць, часам нам здаецца, што яны не пазнаюць нас, але калі мы трымаем іх за руку, то разумеем, што яны з намі на адной хвалі. Аздараўленне дасягаецца не заўсёды, але мы заўсёды можам паклапаціцца аб хворых, адносіцца да хворых з пяшчотай”, - сказаў Папа.
Францішак нагадаў словы, якія прамовіў святы Ян Павел ІІ: “Варта лячыць, калі гэта магчыма, але клапаціцца трэба заўсёды”.“Менавіта тут на дапамогу прыходзіць паліятыўная медыцына, якая забяспечвае пацыенту не толькі медыцынскую дапамогу, але таксама чалавечае, блізкае суправаджэнне. У гэтыя цяжкія хвіліны нельга пакідаць сем’і ў адзіноце: іх роля з’яўляецца вырашальнай. У іх павінна быць дастаткова сродкаў для аказання фізічнай, духоўнай і сацыяльнай падтрымкі”, - сцвердзіў Пантыфік.
“Будзем маліцца, каб хворыя ў тэрмінальнай стадыі жыцця, а таксама іх сем’і, заўсёды атрымлівалі неабходны клопат і суправаджэнне як з медыцынскага, так і з чалавечага пункту гледжання”, - агучыў малітоўную інтэнцыю на люты Святы Айцец.