Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (bernardbodo.com)

Францішак абраў тэму Сусветнага дня пажылых людзей

Дыкастэрыя пра справах свецкіх, сям’і і жыцця абвясціла тэму бліжэйшага Сусветнага дня бабуль, дзядуль і пажылых людзей, які будзе адзначацца ў Касцёле 28 ліпеня 2024 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Тэма, абраная Святым Айцом: У старасці не пакідай мяне (пар. Пс 71,9). Яна мае на мэце “падкрэсліць, што самотнасць, на жаль, з’яўляецца сумнай спадарожніцай жыцця многіх пажылых людзей, якія часта становяцца ахвярамі культуры адчужэння”, - гаворыцца ў паведамленні, абнародаванымі 15 ліпеня 2024 года ў Ватыкане.

Адзначаецца, што ў год падрыхтоўкі да Юбілею, які Святы Айцец вырашыў прысвяціць малітве, тэма Сусветнага дня была ўзята з Псальма 71 і з’яўляецца просьбай пажылога чалавека, які ўваскрашае ў памяці сваю гісторыю сяброўства з Богам.

“Святкаванне Сусветнага дня, раскрываючы каштоўнасць харызмату бабуль, дзядуль і пажылых людзей, а таксама іх укладу ў жыццё Касцёла, павінна спрыяць намаганням кожнай касцёльнай супольнасці ў будаванні сувязяў паміж пакаленнямі і змаганні з самотнасцю, усведамляючы – як сцвярджае Святое Пісанне – што “нядобра, каб чалавек быў адзін” (Быц 2,18)”, - падкрэсліваецца ў камюніке Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.
 

15 лютага 2024, 12:15