Пошук

Цырымонія ўручэння Прэміі Заіда за чалавечае братэрства – 2024 Цырымонія ўручэння Прэміі Заіда за чалавечае братэрства – 2024 

Пантыфік падзякаваў лаўрэатам Прэміі Заіда

5 лютага 2024 года ў Абу-Дабі працягваюцца мерапрыемствы з нагоды пяцігоддзя Дэкларацыі аб братэрстве. Францішак скіраваў да ўдзельнікаў асамблеі відэапасланне.

Марыя Валодзіна – Vatican News

“У гэтыя гады мы ішлі разам як браты і сёстры, памятаючы пра тое, што, паважаючы нашы культуры і традыцыі, мы павінны будаваць братэрства, каб пераадолець нянавісць, насілле і несправядлівасць”, - зазначыў Святы Айцец у відэазвароце з нагоды Міжнароднага дня агульначалавечага братэрства.

Папа выказаў сваю шчырую ўдзячнасць лаўрэатам Прэміі Заіда. “Тыя, хто быў узнагароджаны Прэміяй Заіда за чалавечае братэрства – 2024, вядомыя сваімі салідарнымі намаганнямі на карысць прагрэсу чалавецтва і спрыяння мірнаму суіснаванню. Я выказваю ім сваю падзяку і веру, што іх прыклад заахвоціць іншых распачаць ініцыятывы, якія вынікаюць з плённага супрацоўніцтва паміж людзьмі розных рэлігій, якія служаць усёй чалавечай сям'і, паважаюць годнасць кожнага і прасоўваюць каштоўнасці, прапанаваныя дакументам аб чалавечым братэрстве”, - сказаў Папа.

Пераможцамі Прэміі Заіда за чалавечае братэрства сёлета сталі: чылійская манахіня, сястра Нэлі Леон, егіпецкі кардыёхірург Магдзі Якуб і дзве інданезійскія дабрачынныя арганізацыі Nahdlatul Ulama і Muhammadiyah.

05 лютага 2024, 18:00