Пошук

Месца здарэння на будоўлі ў Фларэнцыі Месца здарэння на будоўлі ў Фларэнцыі  (ANSA)

Папа пасля здарэння ў Фларэнцыі: дбаць пра бяспеку ўмоў працы

Пантыфік моліцца за ахвяр няшчаснага выпадку на будаўнічай пляцоўцы ў Фларэнцыі, які адбыўся раніцай 16 лютага 2024 года. Ён заклікаў прыкладаць больш намаганняў для стварэння бяспечных умоў працы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Папа быў паінфармаваны пра трагічнае здарэнне на будоўлі супермаркета ў Фларэнцыі, дзе ў выніку абрушэння перакрыццяў загінулі па меншай меры чатыры будаўнікі. Тры рабочыя атрымалі раненні, адзін застаецца зніклым без звестак.

У тэлеграме за подпісам кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага сакратара, Святы Айцец даручыў арцыбіскупу Фларэнцыі Джузэпэ Бэторы, выказаць яго блізкасць і спачуванні сем'ям ахвяр і запэўніць у яго глыбокім удзеле ў смутку усіх гараджан.

“У гэты асабліва драматычны момант Папа Францішак жадае аднавіць заклік да бяспекі на працоўных месцах, спадзяецца на яшчэ большыя намаганні адказных за абарону работнікаў, і дзякуючы усім, хто задзейнічаны ў ратавальнай аперацыі, запэўніўвае ў сваёй бацькоўскай малітве і на знак духоўнай блізкасці спасылае на ўсіх Апостальскае благаслаўленне”, - гаворыцца ў тэлергаме.
 

17 лютага 2024, 14:53