Пошук

Прэм’ем-міністр Румыніі наведаў Ватыкан

Святы Айцец прыняў Прэм’ер-міністра Румыніі Іона-Марчэла Чалаку. Аўдыенцыя адбылася 15 лютага 2024 года ў ватыканскім Апостальскім палацы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Затым палітык сустрэўся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас шчырых дыскусій у Дзяржсакратарыяце бакі абмяркоўвалі ўмацаванне адносін паміж Святым Пасадам і Румыніяй на высокім узроўні і шляхі далейшай кансалідацыі двухбаковага супрацоўніцтва на карысць румынскага народа, асабліва ў сферы адукацыі. Былі разгледжаны таксама некаторыя актуальныя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, у тым ліку канфлікты у Ізраілі, Палесціне і Украіне, прыём мігрантаў і бежанцаў, а таксама перспектывы пашырэння еўрапейскага праекта.

15 лютага 2024, 12:10