Прэзідэнт Аргенціны з візітам у Ватыкане
12 лютага 2024 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Аргенцінскай Рэспублікі Хаўера Херарда Мілея.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Затым палітык сустрэўся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што “падчас шчырых дыскусій у Дзяржсакратарыяце было выказана задавальненне добрымі адносінамі паміж Святым Пасадам і Аргенцінскай Рэспублікай і жаданне іх далейшага ўмацавання”. Затым бакі “спыніліся на праграме новага ўрада па барацьбе з эканамічным крызісам”. У ходзе размовы былі закрануты таксама “некаторыя тэмы міжнароднага характару”, у прыватнасці канфлікты, якія трываюць, і імкненне да міру паміж народамі.
12 лютага 2024, 12:14