Святы Айцец наведае Біенале ў Венецыі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“У нядзелю 28 красавіка 2024 года Папа Францішак здзейсніць візіт у Венецыю. Святы Айцец наведае павільён Апостальскай Сталіцы на 60-й Міжнароднай мастацкай выставе – La Biennale di Venezia, размешчаны ў жаночай турме Джудэка, а таксама сустрэнецца з касцёльнай супольнасцю Венецыянскага Патрыярхату. Праграма візіту будзе абвешчана ў бліжэйшы час”, - гаворыцца ў паведамленні.
Францішак стане чацвёртым Папам, які наведае Венецыю пасля Паўла VI у 1972 годзе, Яна Паўла ІІ у 1985 годзе і Бэнэдыкта XVI у 2011 годзе.
Біенале-2024 будзе праходзіць з 20 красавіка па 24 лістапада. Яго тэма: Іншаземцы паўсюль – Foreigners Everywhere. У форуме прымуць удзел 90 краін, з якіх чатыры ўпершыню: Бенін, Эфіопія, Усходні Тымор і Танзанія.
Апостальская Сталіца з’яўляецца традыцыйным удзельнікам мерапрыемства. Сёлетні ватыканскі павільён будзе арганізаваны ў супрацоўніцтве паміж Дыкастэрыя па справах культуры і адукацыі і пенітэнцыярнымі ўладамі Італіі. Ён размесціцца на тэрыторыі жаночай турмы на востраве Джудэка ў Венецыі. Мастацкі праект будзе насіць назву Маімі вачыма. Натхненнем для яго паслужыў заклік Святога Айца выйсці з зоны камфорту і зазірнуць у вочы людзей на экзістэнцыяльных перыферыях свету. Мэта ініцыятывы – распаўсюджваць культуру сустрэчы, цэнтральную ў служэнні Папы Францішка. Куратары праекта – К’яра Парызі і Бруна Расін.