Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Святы Айцец: не забываць пра войны і маліцца за мір

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 7 лютага 2024 года ў Ватыкане, Пантыфік заклікаў вернікаў не забываць пра войны у розных частках свету і маліцца за мір.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Давайце не будзем забываць пра войны, не будзем забываць пра змучаную Украіну, Палесціну, Ізраіль, народ рахінджа, пра шмат войнаў паўсюль. Будзем маліцца за мір. Вайна – гэта заўсёды параза. Заўсёды. Будзем маліцца за мір. Нам патрэбны мір”, - сказаў Святы Айцец.

Раніцай Пантыфік патэлефанаваў кардыналу П’ербатысту Піцабалу, Лацінскаму Патрыярху Іерусаліма. Гэта была яшчэ адна са шматлікіх тэлефонных размоў паміж Францішкам і іерархам. Гутарка датычылася галоўным чынам сітуацыі ў каталіцкай парафіі Святой Сям’і ў Газе. Гэты невялікі касцёл стаў прытулкам для сотняў людзей, якія ў выніку баявых дзеянняў, страцілі ўсё, а цяпер пакутуюць ад недахопу ежы, вады, лекаў, адсутнасці ацяплення і суровых зімовых тэмператур. Папа – як ён сам прызнаўся – амаль кожны дзень тэлефануе святарам, якія служаць у гэтай парафіі, заклікаючы іх працягваць падтрымліваць бежанцаў.
 

07 лютага 2024, 11:26