Пошук

Францішак падчас літургіі Вялікага чацвярга ў турме італьянскага горада Чывітавек’я. 2022 год Францішак падчас літургіі Вялікага чацвярга ў турме італьянскага горада Чывітавек’я. 2022 год  (ANSA)

Францішак на літургіі Вялікага чацвярга ў жаночай калоніі

Вечарам 28 сакавіка 2024 года Папа адправіцца ў рымскую жаночую калонію Rebibbia, дзе разам з вязнямі і персаналам паўдзельнічае ў літургіі Вячэры Пана, якой у Каталіцкім Касцёле распачынаецца Пасхальны Трыдуум.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пасля абрання на Пасад святога Пятра Францішак заклаў традыцыю правядзення папскай цэлебрацыі Вялікага чацвярга ў месцах, звязаных з людзкімі пакутамі, перапыніўшы яе толькі падчас пандэміі каронавіруса. У 2023 годзе ён наведваў рымскую калонію для непаўналетніх Casal del Marmo, а у 2022 годзе ездзіў у турму італьянскага горада Чывітавек’я.

Сёлетні візіт, які пачнецца ў 16.00, будзе насіць прыватны характар. Ён не толькі ўзначаліць літургію, яле і правядзе сустрэчу са зняволенымі і супрацоўнікамі пенітэнцыярнай установы.

Яшчэ ў Буэнас-Айрэсе Хорхэ Марыа Бэрголіа адпраўляўся да людзей, якія апынуліся на ўзбочыне жыцця, у бальніцы, дамы для састарэлых, прытулкі для бяздомных і турмы, дзе цэлебраваў Імшу Вячэры Пана з традыцыйным абмыццём ног.
 

28 сакавіка 2024, 09:25