Пошук

Наступствы эскалацыі на Гаіці Наступствы эскалацыі на Гаіці  (AFP or licensors)

Папа: маліцца аб міры на Гаіці, у Конга, Украіне і Святой Зямлі

Як мага хутчэй спыніць варожасць, якая выклікае велізарныя пакуты грамадзянскага насельніцтва, заклікаў Папа на малітве Анёл Панскі, якая прайшла 10 сакавіка 2024 года ў Ватыкане.

Марыя Валодзіна - Vatican News

“Два дні таму адзначаўся Міжнародны жаночы дзень. Я хацеў бы звярнуцца ў думках і выказаць сваю блізкасць да ўсіх жанчын, асабліва да тых, чыю годнасць не паважаюць. Кожны з нас павінен яшчэ шмат працаваць, каб была прызнана роўная годнасць жанчын. На сацыяльных і палітычных інстытутах ляжыць асноўны абавязак па абаране і садзейнічанню годнасці кожнага чалавека. Неабходна ствараць ўмовы для таго, каб жанчыны, носьбіты жыцця, мелі магчымасць прыняць дар жыцця і забяспечыць дзецям годнае існаванне”, - заўважыў Папа.

“З непакоем і болем сачу за сур'ёзным крызісам, які ахапіў Гаіці, за эпізодамі насілля, якія адбыліся ў апошнія дні. Выказваю блізкасць да Касцёла і дарагога гаіцянскага народа, які пакутуе шмат гадоў”, - адзначыў Святы Айцец, заклікаючы маліцца аб заступніцтве Маці Божай, “каб спыніць усе віды гвалту і каб кожны ўнёс свой уклад у дасягненне міру і прымірэння ў краіне пры адноўленай падтрымцы міжнароднай супольнасці”.

“Сёння ўвечары браты-мусульмане распачнуць Рамадан. Я выказваю ўсім ім сваю блізкасць”, - сказаў Пантыфік.

Напрыканцы зварота Францішак прывітаў каталіцкую супольнасць Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ў Рыме. “Мы молімся аб міры ў гэтай краіне, а таксама ў пакутніцкай Украіне і ў Святой Зямлі. Няхай як мага хутчэй спыняцца ваенныя дзеянні, якія выклікаюць велізарныя пакуты грамадзянскага насельніцтва”, - заклікаў Папа.

10 сакавіка 2024, 13:15