Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Святы Айцец: раззбраенне – маральны абавязак, які патрабуе мужнасці

Да мужных намаганняў, накіраваных на раззбраенне, заклікаў Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 3 сакавіка 2024 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“5 сакавіка будзе адзначаецца другі Міжнародны дзень асветы па пытаннях раззбраення і нераспаўсюджвання. Колькі рэсурсаў траціцца на ваенныя выдаткі, якія з-за цяперашняй сітуацыі, на жаль, працягваюць расці!”, - заўважыў Пантыфік.

“Я шчыра спадзяюся, што міжнародная супольнасць зразумее: раззбраенне – гэта перш за ўсё абавязак: раззбраенне – гэта маральны абавязак”, - дадаў Папа, падкрэсліваючы, што яно “патрабуе мужнасці з боку ўсіх членаў вялікай сям’і народаў, каб перайсці ад балансу страху да балансу даверу”.
 

03 сакавіка 2024, 12:41