Пошук

2021.01.21 Tribunale uffici giudiziari Città del Vaticano processo Ior

Францішак унёс змены ў судовы парадак Дзяржавы Ватыкан

19 красавіка 2024 года быў абнародаваны Апостальскі ліст Францішка, які ўносіць некаторыя змены ў заканадаўства ў галіне судовай сістэмы Апостальскай Сталіцы. Звычайныя магістраты будуць пакідаць пасаду суддзі па дасягненні 75 гадоў, а кардыналы – 80.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Motu proprio прадугледжваe змяненне закона, які ўтрымлівае палажэнні аб прафесійнай годнасці, эканамічным рэгуляванні і сацыяльным забеспячэнні магістратаў суда і офіса Прамотара справядлівасці.

Узроставыя абмежаванні для суддзяў

Згодна з Апостальскім лістом, звычайныя магістраты змогуць спыняць сваю працу і пакідаць пасаду па дасягненні 75-гадовага ўзросту, у той час як для кардыналаў, якія выконваюць абавязкі суддзяў, гэты ўзрост складзе 80 гадоў. Пантыфік аднак можа запрасіць суддзю застацца на пасадзе і пасля дасягнення пенсійнага ўзросту.

Бесперапыннасць судовага працэсу

Для забеспячэння працягласці судовага працэсу, у год, калі пасаду пакідае старшыня суда, Пантыфік можа прызначыць дапаможнага старшыню, які ўступіць на пасаду старшыні пасля спынення паўнамоцтваў свайго папярэдніка. Акрамя таго, у Motu proprio гаворыцца аб тым, што Папа "можа ў любы час вызваліць ад паўнамоцтваў, у тым ліку і часова, магістратаў, якія не могуць выконваць свае абавязкі па прычыне недзеяздольнасці".

Заробак і пенсія

Апостальскі ліст удакладняе таксама ўмовы, якія тычацца аплаты працы і сацыяльнага забеспячэння суддзяў, а таксама пытанні іх грамадзянскай адказнасці.

19 красавіка 2024, 13:34