Пошук

Прэзідэнт Таджыкістана здзейсніў візіт у Ватыкан

26 красавіка 2024 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Падчас шчырых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце былі адзначаны добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Таджыкістанам, а таксама абмеркаваны некаторыя аспекты палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне.

Асаблівая ўвага была нададзена важнасці дыялога і ўзаемаразумення паміж народамі і культурамі дзеля ўмацавання міру і стабільнасці ва ўсім свеце, гаворыцца ў кароткім паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы, апублікаваным па выніках візіту.
 

26 красавіка 2024, 12:00