Святы Айцец: Божае святло можа ажывіць бясплодныя нівы
Марыя Валодзіна - Vatican News
Францішак сардэчна прывітаў гасцей, падкрэсліўшы дзве адметныя рысы іх дэлегацыі: па-першае, мазаіку рас, культур, узростаў людзей, якіх аб’ядноўвае тое, што яны адгукнуліся на пакліканне Езуса да святарскага служэння. Па-другое, той факт, што іх багатая гісторыяй і традыцыямі зямля цяпер пераўтварылася ў апусцелую Іспанію (España vaciada).
Разважаючы пра тое, чаму Бог прывёў нас у тое ці іншае месца, карысна ўзгадаць евангельскі ўрывак, у якім Езус пасылае сваіх вучняў туды, куды “сам меўся пайсці" (Лк 10, 1). Гэта добры крытэрый для распазнання: "Езус жадае, каб я быў у гэтай апусцелай зямлі, каб напоўніць яе Богам, каб Ён прысутнічаў сярод маіх братоў, каб будаваў супольнасць, Касцёл, Народ", - зазначыў Святы Айцец.
На думку Пантыфіка, гэтая мэта дасягаецца дзякуючы разнастайнасці, якая дазваляе прымаць і ўзаемна ўзбагачаць, а таксама абсалютнай гатоўнасці да той вялікай працы, на якую пасылае Пан, і вызвалення сэрца ад ілжывай чалавечай упэўненасці, каб стварыць у ім месца для Бога і братоў.
“Прысутнасць Бога напаўняе нас святлом, якое мы можам перадаць, несці ўсім народам і гарадам, у кожны дом”. Гэтае святло можа напоўніць нівы, якія цяпер здаюцца бясплоднымі, апладняючы іх надзеяй, - сказаў Францішак.
“Няхай Езус благаславіць вас, а Святая Дзева захоўвае вас”, - пажадаў ён напрыканцы прамовы.