Пошук

Святы Айцец: маліцца аб павазе да годнасці жанчын

Давайце паважаць жанчын, іх годнасць і асноўныя правы, - заклікаў Францішак ў відэароліку Папскай сусветнай сеткі малітвы, абвяшчаючы сваю інтэнцыю на красавік 2024 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Францішак нагадаў, што ў многіх частках свету да жанчын адносяцца як да непатрэбных рэчаў: ёсць краіны, дзе ім забаронена адкрываць сваю справу ці атрымліваць адукацыю; яны падпарадкоўваюцца законам, якія прымушаюць іх апранацца пэўным чынам, а ў многіх краінах жанчыны дагэтуль становяцца ахвярамі аперацый, якія калечаць палавыя органы.

“Давайце не будзем пазбаўляць голасу ўсіх гэтых жанчын, якія сталі ахвярамі насілля, эксплуатацыі і маргіналізацыі. У тэорыі мы ўсе згодныя з тым, што жанчыны і мужчыны маюць аднолькавую чалавечую годнасць. Аднак на практыцы ўсё зусім інакш. Урады павінны ўзяць на сябе абавязацельства адмяніць дыскрымінацыйныя законы паўсюль, дзе яны існуюць, і дабівацца павагі годнасці і правоў усіх жанчын. Давайце паважаць жанчын, іх годнасць і асноўныя правы. Без гэтага развіццё нашага грамадства зойдзе ў тупік”, - сказаў Папа.

“Молімся аб тым, каб у кожнай культуры прызнаваліся годнасць жанчын і іх багацце, а таксама каб знікла дыскрымінацыя, ахвярамі якой яны становяцца ў розных частках свету”, - агучыў малітоўную інтэнцыю на красавік.
 

02 красавіка 2024, 16:00