Францішак прыняў рэктара Украінскага каталіцкага ўніверсітэта
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Папа падзякаваў універсітэцкай супольнасці за служэнне ўкраінскаму народу, асабліва маладому пакаленню. “Украіна вельмі блізкая для мяне з часоў майго служэння ў Аргенціне. Я з задавальненнем наведваў украінскую царкву ў Буэнас-Айрэсе”, - падзяліўся Святы Айцец. Гэта быў першы афіцыйны візіт рэктара ў Ватыкан.
Добка распавёў Пантыфіку аб удзеле ўніверсітэта ў душпастырскай праграме Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы па лячэнні параненых у вайне. "Мы кіруемся прынцыпам: Адновім чалавека. Адновім усё. Наша стратэгія развіцця: Універсітэт, які служыць. Таму служэнне – гэта адзін з нашых асноўных прынцыпаў", - заявіў прафесар.
Са свайго боку Францішак указаў на неабходнасць “выхоўваць розум, інтэлектуальныя здольнасці, але таксама чалавечае сэрца і ўменне рабіць дабро”.