Пантыфік паўдзельнічае ў форуме па нараджальнасці
Марыя Валодзіна - Vatican News
Мерапрыемства праводзіцца ў чацвёрты раз. Тэма сёлетняй ініцыятывы – Быць. Чым больш моладзі, тым больш будучыні. (Esserci. Più giovani più futuro).
Сустрэча пройдзе ў канцэртным зале Auditorium della Conciliazione, размешчаным непадалёк ад Ватыкана. Яе асноўная мэта – звярнуць увагу на дэмаграфічную сітуацыю ў Італіі і ў свеце.
Прымаючы ўдзел у інаўгурацыі ініцыятывы ў 2021 годзе, Папа нагадваў яе ўдзельнікам аб тым, што без нараджальнасці "няма будучыні" і выказваў смутак у сувязі з тым, што на працы жанчын нярэдка разупэўніваюць у неабходнасці мець дзяцей.
У 2022 годзе Пантыфік дзяліўся з удзельнікамі форума сваёй заклапочаннасцю ў сувязі з тым, што “на свет нараджаецца ўсё менш і менш дзяцей, а гэта збядняе будучыню ўсіх: Італіі, Еўропы і Захада".
Нарэшце, звяртаючыся да ўдзельнікаў сімпозіўма ў 2023 годзе, Папа падкрэсліў, што "нараджэнне дзяцей – галоўны паказчык для вымярэння надзеі народу”, а таксама заклікаў шукаць “дальнабачныя палітычныя рашэнні” і ніколі не супрацьпастаўляць нараджальнасць і гасціннасць.