Пошук

Разбомбленая царква ў Харкаве Разбомбленая царква ў Харкаве 

Пантыфік заклікаў да дыялогу і спынення войнаў

Няхай Дух Святы дасць тым, хто мае ўладу, адвагу рэалізаваць жэсты дыялогу, якія прывялі б да спынення войнаў, - звярнуўся Папа 19 мая 2024 года пасля малітвы Regina Caeli.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Дарагія браты і сёстры, Дух Святы – гэта той, хто стварае згоду, гармонію і робіць гэта, выходзячы з рознай, часам нават супярэчлівай рэальнасці. Сёння, ва ўрачыстасць Пяцідзясятніцы, памолімся да Духа Святога, любові Айца і Сына, каб стварыў згоду ў сэрцах, згоду ў сем'ях, згоду ў грамадстве, згоду ва ўсім свеце. Няхай Дух Святы спрыяе росту еднасці і братэрства паміж хрысціянамі розных канфесій. Няхай Ён дасць тым, хто мае ўладу, адвагу рэалізаваць жэсты дыялогу, якія прывялі б да спынення войнаў”, - сказаў Францішак.

Святы Айцец з жалем сцвердзіў, што сёння ў свеце ідзе шмат войнаў, і заклікаў звярнуць асаблівую ўвагу на Украіну. “Асабліва я думаю пра горад Харкаў, які два дні таму пацярпеў ад нападу. Давайце падумаем пра Святую Зямлю, Палесціну, Ізраіль, падумаем пра шматлікія месцы, дзе адбываюцца войны. Няхай Дух Святы паспрыяе таму, каб кіраўнікі краін і ўсе мы адчынілі браму міру”, - адзначыў Папа.
 

19 мая 2024, 13:03