Пошук

Наступствы паводкі ў Бразіліі Наступствы паводкі ў Бразіліі 

Папа даслаў дапамогу пацярпелым ад паводкі бразільцам

Ад імя Францішка Папскі элемазінарый даслаў у нунцыятуру Бразіліі грашовую дапамогу ў памеры 100 тысяч еўра.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Папа выдзеліў 100 тысяч еўра, альбо каля 500 тысяч рэалаў, насельніцтву, пацярпеламу ад стыхійнага бедства, якое ў маі 2024 года спустошыла штат Рыу-Грандзі-ду-Сул у Бразіліі. Сродкі будуць размяркоўвацца праз рэгіянальныя структуры епіскапату. Пра гэта паведаміў арцыбіскуп Порту-Алегры і старшыня Нацыянальнай канферэнцыі біскупаў Бразіліі, арцыбіскуп Жаймэ Спэнглер.

5 мая 2024 года напрыканцы нядзельнай малітвы Regina Caeli Папа выказаў салідарнасць з жыхарамі Паўднёвай Бразіліі, якія пацярпелі ад праліўных дажджоў, у выніку якіх выйшла з берагоў рака Гуайба. Святы Айцец запэўніў бразільцаў у сваіх малітвах, дадаючы:"Няхай Пан прыме памерлых, суцешыць іх сем'і і тых, каму давялося пакінуць свае дамы".

У выніку беспрэцэдэнтнай па маштабу паводкі пацярпелі 425 муніцыпалітэтаў. Па стане на 8 мая было пацверджана 100 смерцяў, 130 зніклых без вестак, 374 параненых, 163 786 перамешчаных асоб і 7428 чалавек у сховішчах. Аэрапорт Порту-Алегры затоплены і будзе зачынены да 30 мая.

11 мая 2024, 06:19