Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: Эўхарыстыя – Божы адказ на самы глыбокі голад чалавечага сэрца

30 мая 2024 года, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, Францішак напісаў кароткае паведамленне ў сацыяльнай сетцы X, нагадваючы пра вялікі дар Эўхарыстыі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Эўхарыстыя – гэта Божы адказ на самы глыбокі голад чалавечага сэрца, на прагу сапраўднага жыцця: у Ёй сам Хрыстос па-сапраўднаму прысутнічае сярод нас, каб насычаць нас, суцяшаць і падтрымліваць на нашым шляху”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Літургію з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста Францішак правядзе ў нядзелю 2 чэрвеня ў базіліцы святога Яна на Латэране. Пасля Імшы адбудзецца эўхарыстычная пешая працэсія да базілікі Санта-Марыя-Маджорэ. На яе завяршэнне Папа ўдзеліць вернікам благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
 

30 мая 2024, 13:50