Папа: літургія павінна спрыяць яднанню чалавека з Богам
Марыя Валодзіна - Vatican News
Вітаючы гасцей, Святы Айцец нагадаў ім аб тым, што 2024 год прысвечаны малітве ў рамках падрыхтоўкі да Юбілею. “Важна, каб у вашых даследаваннях вы разважалі аб неабходнасці імкнуцца да яднання з Панам і аб сродках, якія Ён з дапамогай Касцёла даў нам для гэтага”, - адзначыў Папа.
Літургія таксама нагадвае нам аб тым, што сустрэча з Богам належыць усім. Чалавек прызначаны для літургіі, таму што ён прызначаны для Бога, але літургія без еднасці чалавека з Богам – гэта аберацыя. Магчыма, менавіта таму святы Бэнэдыкт пры абранні сваіх манахаў у якасці крытэрыю выкарыстоўваў іх гатоўнасць да ўдзелу ў Боскай літургіі, у сэнсе асабістай і супольнай сустрэчы з Богам.
Папа заклікаў гасцей “працаваць над тым, каб ажывіць нашу паўсядзённую літургію”, каб нашы супольнасці сталі Божымі табернакулюмамі сярод людзей, якія ў сваёй малітве шукаюць Езуса.