Францішак: наступны Сусветны дзень дзяцей пройдзе ў 2026 годзе
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Францішак упершыню абвясціў аб устанаўленні ў Касцёле Сусветнага дня дзяцей падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі 8 снежня 2023 года. “Па прыкладзе Езуса мы хочам паставіць дзяцей у цэнтр і клапаціцца пра іх”, - дадаў ён.
І Сусветны дзень дзяцей прайшоў 25-26 мая. У ім прынялі ўдзел каля 50 тысяч чалавек з больш чым 120 краін свету. Дэвізам форума сталі словы Вось чыню ўсё новае (Ап 21, 5). Праграма яго першай часткі прадугледжвала святочнае мерапрыемства на рымскім Алімпійскім стадыёне, дзе разам з Папам, да дзяцей звярнуліся прадстаўнікі свету культуры і спорту, а таксама іх аднагодкі з краін, у якіх трываюць войны. Кульмінацыйным момантам форума, стала святая Імша, якую Пантыфік цэлебраваў на ватыканскай плошчы святога Пятра.