Папа прыняў абаронцу карэнных народаў з Папуа-Новай Гвінеі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Мундыя Кепанга – лідар папуаскага народа, колькасць якога складае каля 150 тысяч чалавек. Падчас сваіх шматлікіх падарожжаў па свеце ён наведвае школы, універсітэты, музеі, навуковыя канферэнцыі, выступаючы як абаронца карэнных народаў і навакольнага асяроддзя.
Кепанга спрыяе папулярызацыі ведаў пра культуру свайго народа і звяртае ўвагу на неабходнасць захавання трапічных лясоў і вядзення больш беражлівага ладу жыцця. Ён з’яўляецца суаўатарам некалькіх артыкулаў у прэстыжных навуковых часопісах. Яго поглядам, у тым ліку на заходняе грамадства, прысвечана некалькі кніг і дакументальных фільмаў, якія трансліраваліся ў больш чым дваццаці краінах свету.
Францішак наведае Папуа-Новую Гвінею з 6 па 9 верасня 2024 года. У рамках свайго Апостальскага падарожжа па краінах Азіі і Акіяніі ён адправіцца таксама ў Інданезію, Усходні Тымор і Сінгапур.