Пошук

Францішак і Барталамей І Францішак і Барталамей І  (Vatican Media)

Патрыярх Барталамей анансаваў візіт Францішка ў Турцыю

Папа мае намер прыехаць у Турцыю ў 2025 годзе. Пра гэта паведаміў Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей І.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Нагода для паездкі – 1700-годдзе Нікейскага Сабора. Францішак хоча наведаць Патрыярха Барталамея ў яго сядзібе на Фанары ў Стамбуле і гістарычнае месца Нікею – сённяшні Ізнік, дзе ў 787 годзе таксама праходзіў другі Сабор, паведаміў сайт Orthodox Times.

На першым Саборы ў Нікеі, скліканым рымскім імператарам Канстанцінам I, быў сфармуляваны Нікейскі сімвал веры. Да сённяшняга дня гэта хрысталагічнае веравызнанне аб’ядноўвае ўсе хрысціянскія Цэрквы і касцёльныя супольнасці на Усходзе і Захадзе.

Папа хацеў бы, каб мы “разам адзначылі гэты важны юбілей”, - сказаў Патрыярх Барталамей у кулуарах міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай у Лісабоне Цэнтрам міжрэлігійнага і міжкультурнага дыялогу (KAICIID).

Ганаровы прадстаяцель Праваслаўнай Царквы выступіў з прывітальнай прамовай, якая адкрыла шматдзённы Глабальны дыялог. Ён ў чарговы раз заклікаў паважаць правы чалавека і чалавечую годнасць ва ўсім свеце і прыкласці больш намаганняў для дасягнення міру і экалагічнай устойлівасці.
 

20 мая 2024, 10:22