Святы Айцец наведае мэрыю Рыма
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Пра папскі візіт паведаміў капелан рымскай паліцыі, айцец Масіма Кочы, падчас цырымоніі благаслаўлення новых паліцэйскіх, якая прайшла 10 мая 2024 года на Капіталійскай плошчы. Потым інфармацыю пацвердзілі ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.
Наведваючы Капітолій пяць гадоў таму, Францішак правёў прыватную размову з тагачаснай мэрам Рыма Вірджыніяй Раджы, наведаў некаторыя гістарычныя залы сядзібы гарадской адміністрацыі, а затым скіраваў зварот да жыхароў Вечнага горада, выказваючы пажаданне, каб ён быў горадам мастоў, а не муроў.
На гэты раз Папу будзе сустракаць мэр Рабэрта Гвальцьеры. 4 студзеня ён здзяйсняў візіт да Францішка ў Ватыкан. Адной з тэм, якая абмяркоўвалася падчас гэтай сустрэчы, быў Юбілей 2025 года і падрыхтоўка да яго. Рымскі граданачальнік прадставіў Пантыфіку праекты, якія рэалізуюцца ў сувязі з набліжэннем Святога года для прыняцця і клопату пра найбольш уразлівых людзей.