Пошук

Святыя Пётр і Павел Святыя Пётр і Павел 

Пантыфік: даверым Украіну, Палесціну і Ізраіль святым Пятру і Паўлу

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 26 чэрвеня 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Францішак згадаў пра сітуацыю ва Украіне і Святой Зямлі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Звяртаючыся да моладзі, хворых, пажылых і маладажонаў, Папа нагадаў, што 29 чэрвеня ў Касцёле будзе адзначацца ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, нябесных апекуноў Рыма. “Па іх прыкладзе будзьце місійнымі вучнямі, усюды даючы сведчанне прыгажосці Евангелля. Давайце даверым іх заступніцтву Украіну, Палесціну і Ізраіль, каб хутка маглі прыйсці да міру”, - заклікаў Пантыфік.
 

26 чэрвеня 2024, 10:31