Пошук

Папа Францішак з Элам Горам Папа Францішак з Элам Горам 

Францішак сустрэўся з Элам Горам

27 чэрвеня 2024 года Святы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане Эла Гара, былога віцэ-прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Нобелеўскі лаўрэат прыбыў у Рым для ўдзелу ў трохдзённым саміце, арганізаваным яго праектам Кліматычная рэальнасць (Climate Reality Project).

Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, Эл Гор высока ацаніў энцыкліку Laudato sí і яе ўплыў на Парыжскія пагадненні аб змяненні клімату 2015 года, а таксама нядаўнюю Апостальскую адгартацыю Laudate Deum. Эл Гор назваў Ватыкан узорам пераходу на экалагічныя крыніцы энергіі, узгадаўшы пра электрычную станцыю ў Санта-Марыя-дзі-Галерыя.

Са свайго боку, Францішак падзякаваў Гору за “клопат аб клімаце", які натхняе ўсю яго палітычная дзейнасць. Бакі пагадзіліся "з неабходнасцю паскорыць пераход, нягледзячы на супраціў буйных кампаній, якія займаюцца здабычай выкапнёвага паліва", а таксама "абмеркавалі магчымыя формы супрацоўніцтва, накіраваныя на тое, каб паспрабаваць аказаць большы ўплыў на грамадскую думку".

Пасля аўдыенцыі Эл Гор наведаў базіліку святога Пятра, дзе сустрэўся з кардыналам Маўра Гамбэці. Як паведаміў айцец Энца Фартуната, дырэктар па камунікацыях папскай базілікі, Эл Гор узяў на сябе абавязацельства ўнесці свой уклад у правядзенне наступнага Сусветнага дня дзяцей у 2026 годзе, а таксама ў маючы адбыцца Юбілейны 2025 год.

29 чэрвеня 2024, 16:43