Пошук

Разбурэнні у сектары Газа Разбурэнні у сектары Газа  (AFP or licensors)

Пантыфік: не забываць пра краіны, дзе працягваюцца войны

9 чэрвеня 2024 года пасля малітвы Анёл Панскі Францішак нагадаў пра Украіну, М'янму, Палесціну і Ізраіль, заклікаючы да мірных перамоў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

“Паслязаўтра ў Іарданіі адбудзецца Міжнародная канферэнцыя па гуманітарнай сітуацыі ў Газе, скліканая Каралём Іарданіі, Прэзідэнтам Егіпта і Генеральным сакратаром ААН. Дзякуючы ім за гэтую важную ініцыятыву, заклікаю міжнародную супольнасць дзейнічаць неадкладна, усімі магчымымі спосабамі, каб дапамагчы змучанаму вайной насельніцтву Газы. Гуманітарная дапамога павінна быць дастаўлена тым, хто мае ў ёй патрэбу, і ніхто не павінен гэтаму перашкаджаць”, - сказаў Папа.

Францішак нагадаў, што 8 чэрвеня 2024 года адзначалася дзясятая гадавіна закліку да міру ў Святой Зямлі, які ён скіраваў з Ватыкана разам з Прэзідэнтам Ізраіля Шымонам Перэсам і Прэзідэнтам Палесціны Махмудам Абасам. “Гэтая сустрэча сведчыць аб тым, што поціск рук магчымы, і што для заключэння міру патрабуецца мужнасць, значна большая мужнасць, чым для вядзення вайны. Таму я падтрымліваю перамовы, якія працягваюцца паміж бакамі, нават калі яны няпростыя, і спадзяюся, што мірныя прапановы аб спыненні агню на ўсіх франтах і аб вызваленні закладнікаў будуць неадкладна прыняты на карысць палесцінцаў і ізраільцян”, - адзначыў Пантыфік.

Святы Айцец прывітаў групу пілігрымаў з Украіны на іх роднай мове: "Слава Ісусу Христу!" Ён заклікаў “не забываць аб змучаным украінскім народзе, які чым больш пакутуе, тым больш прагне міру”. “Мы побач з вамі. Гэта імкненне да міру, таму я заклікаю прыкласці ўсе намаганні для таго, каб як мага хутчэй з дапамогай міжнароднай супольнасці быў пабудаваны мір”, - сказаў Францішак, звяртаючыся да групы ўкраінцаў.

“І давайце не будзем забываць пра М'янму”, - дадаў Папа.

09 чэрвеня 2024, 13:05