Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Святы Айцец: годнасць чалавечага жыцця – не прадмет кампрамісаў

Папа скіраваў пасланне з нагоды агульнанацыянальнай італьянскай Маніфестацыі ў абарону жыцця, якая пройдзе 22 чэрвеня 2024 года на цэнтральных вуліцах Рыма пад дэвізам “Мы выбіраем жыццё”.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Францішак падзякаваў арганізатарам і ўдзельнікам ініцыятывы за іх намаганні і публічнае сведчанне на карысць абароны чалавечага жыцця ад зачацця да натуральнай смерці.

“Заклікаю вас мужна ісці наперад, нягледзячы на ўсякую варожасць, бо тое, што пастаўлена на карту, а менавіта абсалютная годнасць чалавечага жыцця, дар Бога-Стварыцеля, гэта занадта высокая стаўка, каб быць прадметам кампрамісу ці дамоўленасцяў. У адносінах да чалавечага жыцця кампрамісы немагчымы!”, - падкрэсліў Святы Айцец,

“Даючы сведчанне пра прыгажосць жыцця і сям’і, якая яго прымае, мы будуем грамадства, якое адмаўляе культуру адчужэння на ўсіх этапах існавання: ад самага крохкага, яшчэ ненароджанага дзіцяці, да пакутуючага пажылога чалавека, уключаючы ахвяр гандлю людзьмі, рабства і кожнае вайны”, - напісаў Пантыфік.

 

22 чэрвеня 2024, 08:28