Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Balletto completo
Расклад Падкасты

Папа: паміж навукай і верай няма ніякага канфлікту

Навука і вера могуць гарманізаваць адна адну, бо для верніка яны маюць тую ж самую матрыцу, якая знаходзіцца ў абсалютнай Праўдзе Бога, - падкрэсліў Святы Айцец.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

20 чэрвеня 2024 года Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане ўдзельнікаў ІІ Канферэнцыі Ватыканскай астранамічнай абсерваторыі, арганізаванай у памяць пра выбітнага бельгійскага фізіка, езуіта, ксяндза Жоржа Лемэтра, першаадкрывальніка тэорыі Вялікага выбуху. Форум праходзіць у Кастэль-Гандольфа на тэму Чорныя дзіркі, гравітацыйныя хвалі і прасторава-часавыя сінгулярнасці. У ім бяруць удзел каля сарака вучоных, сярод якіх два лаўрэаты Нобелеўскай прэміі.

Францішак заўважыў, што ўклад ксяндза Жоржа Леметра ў навуку ў апошнія гады набыў сусветнае прызнанне. Гэта пацвярджае рашэнне Міжнароднага астранамічнага саюза, прынятае ў 2018 годзе, перайменаваць знакаміты “закон Хабла”, які тычыцца расшырэння Сусвету, у закон “Хабла-Леметра”, бо святар адкрыў яго на некалькі гадоў раней за амерыканскага навукоўцу.

Вывучэнне сусвету важнае для навукі і духоўнага жыцця

Пантыфік заўважыў, што Касцёл уважліва ставіцца да даследаванняў космасу, бо яны ўзрушваюць адчувальнасць і розум людзей. “Пачатак сусвету, яго эвалюцыя, глыбокая структура прасторы і часу ставяць чалавека перад патрэбай шукаць сэнс у вялізарным сцэнарыі, у якім ён рызыкуе заблукаць”, - сказаў Папа, дадаючы, што гэтыя тэмы маюць асаблівае значэнне для тэалогіі, філасофіі, навукі, а таксама для духоўнага жыцця.

Узорны святар і навуковец

“Жорж Леметр быў узорным святаром і навукоўцам. Яго чалавечы і духоўны шлях уяўляе сабой прыклад жыцця, з якога мы ўсе можам павучыцца”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Францішак нагадаў, што Леметр адказаў на сваё пакліканне святара і навукоўцы ў дарослым узросце, пасля таго як у адпаведнасці з пажаданнем свайго бацькі пачаў вывучаць інжынерную справу і перажыў жахі Першай сусветнай вайны, на якую быў прызваны.

Бог заўсёды застаецца таямніцай

“Спачатку ён быў, як кажуць, “канкардыстам”, гэта значыць верыў, што навуковыя ісціны завуаліраваны ў Святым Пісанні. Затым яго чалавечы досвед і далейшыя духоўныя пошукі прывялі яго да разумення таго, што навука і вера ідуць двума рознымі і паралельнымі шляхамі, паміж якімі няма ніякага канфлікту. Наадварот, гэтыя шляхі могуць гарманізаваць адзін аднаго, бо і навука, і вера для верніка, маюць адну і тую ж матрыцу ў абсалютнай Праўдзе Бога. Шлях веры прывёў яго да асэнсавання таго, што стварэнне і Вялікі выбух – гэта дзве розныя рэчаіснасці, і што Бог, у якога ён верыць, не можа быць аб’ектам, што лёгка класіфікуецца чалавечым розумам, а з’яўляецца “схаваным Богам”, які заўсёды застаецца ў вымярэнні таямніцы, што не паддаецца поўнаму разуменню”, - сказаў Папа.

Навука павінна служыць людзям

Пантыфік пажадаў, каб канферэнцыя ў Ватыканскай абсерваторыі дапамагла навукоўцам прасунуцца ў сферы іх даследаванняў да Ісціны, якая “без сумневаў з’яўляецца эманацыяй Божай любові”. “Вера і навука могуць быць злучаны ў любові, калі навука будзе пастаўлена на службу людзям нашага часу, а не будзе перакручана на шкоду ці нават на пагібель нам”, - сказаў ён, заклікаючы сваіх гасцей выйсці на “перыферыі ведаў”, каб сустрэцца там з Богам-Любоўю, які “супакойвае і спаталяе прагу нашых сэрцаў”.
 

20 чэрвеня 2024, 11:22
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930