Папа сустрэнецца з лідарамі касцёльных рухаў
Марыя Валодзіна - Vatican News
Мерапрыемства, якое адбудзецца ў Новай сінадальнай зале, будзе прысвечана тэме Выклік сінадальнасці для місіі.
Мэта сустрэчы – падзяліцца прыкладамі сінадальнасці, якія могуць служыць узорам для ўсяго Касцёла, такімі як рэлігійнае жыццё ў невялікіх групах, супольнае распазнаванне, сумесная адказнасць свецкіх і духавенства за прыняцце адказных рашэнняў, удзел сужэнскіх пар і моладзі ў евангелізацыі і сацыяльных праектах.
Сустрэча распачнецца са Святой імшы ў базіліцы святога Пятра. Яе ўзначаліць прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, кардынал Кэвін Фарэл. У 9.30 раніцы ўдзельнікаў мерапрыемства прыме на аўдыенцыі Францішак. Пасля гэтага яны заслухаюць два даклады на тэму місіі і сінадальнасці, зададуць пытанні і абмяняюцца думкамі.