Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (BAD MAN PRODUCTION)

Францішак заклікаў да новага альянсу паміж маладымі і пажылымі

Пантыфік заклікаў старэйшае пакаленне і моладзь да сумеснай працы над стварэннем больш гуманнага грамадства.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Нам патрэбны новы саюз паміж моладдзю і пажылымі людзьмі, каб крыніца жыцця тых, хто мае вялікі жыццёвы вопыт, сілкавала парасткі надзеі маладых”, - напісаў Францішак у сераду 24 ліпеня 2024 года ў сацсетцы X (былы Twitter). “Так мы спазнаем прыгажосць жыцця і ствараем братэрскае грамадства”, - лічыць 87-гадовы Пантыфік.

У бліжэйшую нядзелю, 28 ліпеня 2024 года, Касцёл у чацвёрты раз адзначыць Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей. На наступны дзень распачынаецца Міжнародная пілігрымка міністрантаў – у Ватыкане чакаюць каля 50 тысяч маладых людзей з 20 краін. У аўторак 30 ліпеня 2024 года на плошчы святога Пятра запланавана вялікая папская аўдыенцыя. Пілігрымка з разнастайнай культурнай і духоўнай праграмай працягнецца да 3 жніўня 2024 года.
 

25 ліпеня 2024, 10:16