Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Пантыфік: без добрай палітыкі немагчымы шлях да братэрства

На працягу жніўня Францішак заклікае маліцца за палітычных лідараў. Ён абвясціў сваю інтэнцыю ў відэароліку, апублікаваным 30 ліпеня 2024 года Папскай сусветнай сеткай малітвы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Сёння ў палітыкі не самая лепшая рэпутацыя: карупцыя, скандалы, адарванасць ад штодзённага жыцця людзей. Але ці можам мы прасоўвацца на шляху да ўсеагульнага братэрства без добрай палітыкі? – Не. Як казаў Павел VI, палітыка – адна з найвышэйшых формаў любові, бо яна шукае агульнага дабра. Я кажу пра Палітыку з вялікай літары, а не пра палітыканства. Я кажу пра палітыку, якая прыслухоўваецца да рэчаіснасці і служыць бедным, а не пра тую, што зачынена ў вялікіх будынках з доўгімі калідорамі. Я кажу пра палітыку, якая клапоціцца пра беспрацоўных і цудоўна разумее, наколькі сумнай можа быць нядзеля, калі панядзелак – гэта яшчэ адзін дзень без магчымасці пайсці на працу. У такім святле палітыка значна больш высакародная, чым здаецца. Давайце падзякуем шматлікім палітыкам, якія выконваюць свае абавязкі ў духу служэння, а не панавання, за ўсе іх намаганні на карысць агульнага дабра”, - сказаў Пантыфік.

“Будзем маліцца, каб палітычныя лідары служылі свайму народу, працуючы дзеля цэласнага чалавечага развіцця і агульнага дабра, клапоцячыся пра тых, хто страціў працу, і надаючы перавагу самым бедным”, - агучыў малітоўную інтэнцыю на жнівень Святы Айцец.
 

30 ліпеня 2024, 16:00
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031