Пошук

30-годдзе тэракта ў сядзібе ізраільскага цэнтра ў Буэнас-Айрэсе 30-годдзе тэракта ў сядзібе ізраільскага цэнтра ў Буэнас-Айрэсе  (irina dambrauskas)

Пантыфік: хай павага да жыцця пераважыць нянавісць і падзел

18 ліпеня 1994 года ў выніку тэракта ў сядзібе ізраільскага цэнтра ў Буэнас-Айрэсе загінулі 85 чалавек і больш за 300 атрымалі раненні. У трыццатую гадавіну трагедыі Францішак заклікаў працягваць пошукі справядлівасці, заснаванай на павазе да жыцця і годнасці кожнага чалавека.

Марыя Валодзіна – Vatican News

“Нястомна працаваць дзеля больш братэрскага свету, у якім справядлівасць і мір ідуць поруч, паколькі трывалы і эфектыўны мір не можа існаваць без справядлівасці”, заклікаў Пантыфік у сваім пасланні з нагоды 30-й гадавіны тэрарыстычнага нападу на сядзібу Ізраільскай асацыяцыі ўзаемадапамогі ў Буэнас-Айрэсе. Гэта быў самы трагічны тэракт у гісторыі Аргенціны.

Папа заклікаў да разважанняў і малітвы аб ахвярах нападу, а таксама да маўчання, неабходнага для таго, каб адчуць не толькі рэха страчаных жыццяў, але і моц для супрацьстаяння злу і стойкасць для руху наперад. Ён падкрэсліў, што для прадухілення “такіх заганных актаў гвалту ў будучыні” неабходна захоўваць памяць і не здавацца ў пошуках справядлівасці.

Францішак заклікаў усіх людзей веры і добрай волі “аб'яднацца ў малітве і дзеянні”, маліцца за сем'і, якія "ўсё яшчэ аплакваюць сваіх блізкіх", і тых, хто выжыў, але застаўся "паранены целам і душой", заклікаючы для іх суцяшэнне Бога супакою.

Ахвяры тэракта
Ахвяры тэракта
20 ліпеня 2024, 12:15