Пантыфік прыняў на аўдыенцыі Мітрапаліта Антонія
Марыя Валодзіна – Vatican News
Аб гэтым у сваім штодзённым бюлетэні паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
Гэта не першая сустрэча Францішка з праваслаўным іерархам. Яны сустракаліся 5 жніўня 2022 года, калі прадстаўнік Рускай Праваслаўнай Царквы ўпершыню пасля свайго прызначэння наведаў Ватыкан.
Другая сустрэча адбылася 15 верасня 2022 года ў сталіцы Казахстана Нур-Султане, якую Пантыфік наведаў для ўдзелу ў VII З’ездзе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій.
3 мая 2023 года Антоній прыбыў з візітам у Рым, каб правесці шэраг сустрэч у дыкастэрыях Святога Пасада. Ён прыняў удзел у агульнай аўдыенцыі на плошчы святога Пятра, пасля якой меў кароткую размову з Францішкам.
Яшчэ адна сустрэча Папы з Мітрапалітам Валакаламскім мела месца 16 чэрвеня 2023 года. У той жа дзень прадстаўніка РПЦ прынялі Дзяржсакратар Яго Святасці, кардынал П’етра Паралін і Сакратар па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.