Пантыфік выказаў спачуванні пасля смерці в’етнамскага палітыка
Святы Пасад апублікаваў спачуванні Францішка пасля смерці Нгуен Фу Чонга, генеральнага сакратара Камуністычнай партыі і былога прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Яго Святасць Папа Францішак накіроўвае спачуванні ўсім, хто смуткуе аб яго страце, асабліва сям'і, і запэўнівае ў сваіх малітвах аб іх суцяшэнні і спакоі”, - гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала-дзяржсакратара П’етра Параліна.
Пантыфік адзначыў значную ролю памерлага “ў падтрымцы і садзейнічанні пазітыўнаму развіццю адносін паміж В'етнамам і Святым Пасадам”.
Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта кіруючай Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонг памёр на 81-м годзе жыцця.
23 ліпеня 2024, 12:09